Знайсці
02.06.2022 / 16:07

Кліентка «Беларусбанка» абурылася карткай з літарай Z

Жыхарка Гомеля абурылася дызайнам банкаўскай карты «Беларусбанка», на адным баку якой намаляваная вялікая лацінская літара Z. Жанчыне, паводле яе слоў, не дазволілі выбраць іншы дызайн, паведамляе паблік «ЧП Гомель». У банку Zerkalo.io растлумачылі, як паступіць, калі кліенту не падабаецца такі дызайн.

ЧП «Гомель»

Гамяльчанцы ў «Беларусбанку» выдалі пластыкавую карту з літарай Z на адным баку. «На пытанне, ці можна мне карту з іншым дызайнам, супрацоўніца банка сказала, што кіраўніцтва банка дало ўказанне выдаваць выключна з такім», — распавяла яна.

Мяркуючы па фота, гэта картка клуба «Z-клас», якую «Беларусбанк» увёў у абарот у верасні мінулага года. Такія карты выпускаюцца для школьнікаў. У банку не тлумачаць, чаму яны называюцца менавіта так.

Але мяркуючы па тым, што карты выпускаюць для дзяцей ад 6 да 18 гадоў, хутчэй за ўсё, гэта адсылка да пакалення Z, прадстаўнікі якога народжаныя паміж 1995 і 2010 гадамі. Раней у банку тлумачылі, што «з падзеямі ва Украіне яе назва не можа быць звязаная».

Журналіст звярнуўся ў банк як кліент. Там кажуць, што пры замове карткі гэтага клуба можна выбраць адзін з двух дызайнаў: выяву ракеты або літару Z. Але ўжо атрыманую карту замяніць на іншы дызайн бясплатна нельга. «Карту можна вярнуць у банк і аформіць заяву на выпуск новай карты» — растлумачылі ў банку. Выпуск карты каштуе 10 рублёў.

Літары Z, V і O выкарыстоўваюць расіяне ў вайне супраць Украіны. У прыватнасці такія белыя літары можна ўбачыць на расійскай ваеннай тэхніцы, якая была заўважаная і на тэрыторыі Беларусі. Іх таксама актыўна выкарыстоўвае расійская прапаганда. А ў Беларусі літара Z нярэдка бачная на пакаянных відэа, апублікаваных у телеграм-каналах сілавікоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30