Знайсці
02.06.2022 / 20:21

Паспрабуйце так ужываць памідор — і вам спадабаецца

Нікому не трэба нагадваць, колькі страў можна прыгатаваць са звычайнага памідора. Але ёсць у гэтай агародніны і такія спосабы ўжывання, пра якія вы наўрад ці чулі — а яны, тым не менш, могуць значна палегчыць ваша жыццё.

Фота: pixabay.com

Памідоры — не проста смачная агародніна, але яшчэ і дужа карысная. Яны багатыя на яблычную, шчаўевую і лімонную кіслоты, а таксама на бялкі, раслінныя тлушчы і цукры, клятчатку, вугляводы, вітаміны А, С, Е і К, вітаміны групы В.

І гэта яшчэ не ўсе: у памідорах шмат карысных мікраэлементаў — цынк, фосфар, фтор, ёд, магній, кобальт, медзь, марганец, жалеза, калій, натрый і кальцый.

З усіх гэтых рэчываў нам зараз патрэбная лімонная кіслата, якая дапаможа змагацца з вапнавым налётам. Калі вакол кранаў і фільтраў у вашым доме з’явіліся прыкрыя плямы з вапны, проста разрэжце памідор на дзве часткі і натрыце ім плямы. Пакіньце сок на плямах на паўгадзіны і змыйце — і вы пабачыце, што плямы знікнуць. Варта паспрабаваць!

Аналагічная якасць ёсць у лімона, які таксама змяшчае лімонную кіслату. Калі няма пад рукой памідораў, можна нацерці плямы вапнавага налёту разрэзаным лімонам — эфект вам таксама спадабаецца.

Чытайце таксама:

Навукоўцы вывелі памідоры, багатыя на вітамін D. Гэта можа выклікаць рэвалюцыйныя змены ў рацыёне людзей 

Якую агародніну карысна ўжываць свежай, а што лепш падсмажыць?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31