Знайсці
02.06.2022 / 17:34РусŁacБел

Мінздароўя заявіла пра затрымкі ў пастаўках медабсталявання з-за мяжы

Калі раней гэта займала 60 дзён, то цяпер 90. З такой заявай сёння выступіў намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк.

Паводле яго слоў, замежныя партнёры затрымліваюць пастаўкі з-за павелічэння шляху дастаўкі цяжкай тэхнікі. 

«У сакавіку былі праблемы па лагістыцы, цяпер яны вырашаныя. Цяпер колькасць тэхнікі, якая прастойвала, скарацілася. Спадзяёмся, станоўчая дынаміка захаваецца», — паведаміў намеснік міністра.

Ён адзначыў, што краіна шукае альтэрнатыўныя шляхі паставак, адпрацоўвае лагістыку і прыцягвае новых пастаўшчыкоў.

«Але і са старымі мы не разрываем кантакты. Былі запэўніванні, і, я спадзяваюся, яны застануцца ў сіле, што пастаўкі не спыняцца. І нашаму насельніцтву будзе працягваць аказвацца меддапамога ў поўным аб'ёме», — падкрэсліў намеснік міністра.

Андрасюк дадаў: «Замена дэталяў высокатэхналагічнай тэхнікі — пытанне тонкае. Мы стараемся ставіць запчасткі арыгінала або выпушчаныя з ліцэнзіяй арыгінала».

Паводле яго даных, у цяперашні час доля айчыннага медабсталявання складае каля 25%.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера