Знайсці
02.06.2022 / 17:50РусŁacБел

Сусветная арганізацыя аховы здароўя патлумачыла ўспышку воспы малпаў

Прычынай цяперашняй успышкі малпінай воспы стала змяненне клімату, і такія інфекцыі ў свеце будуць з'яўляцца ўсё часцей.

Да такой высновы прыйшоў дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях Майкл Раян.

Паводле яго слоў, змяненне клімату спрыяе хуткай змене ўмоў надвор'я. Гэта прыводзіць да засухі, а жывёлы і людзі мяняюць свае паводзіны. Вынікам такіх перамен становіцца тое, што характэрныя для жывёл хваробы пачынаюць перадавацца людзям.

На думку Раяна, імавернасць узнікнення інфекцый, такіх як воспа малпаў і ліхаманка Ласа, і рызыкі іх распаўсюджвання ў сучасным свеце ўзрастаюць.

Воспа малпаў прадстаўляе сабой рэдкае віруснае захворванне, якое можа перадавацца людзям ад грызуноў і прыматаў. Яго сімптомы — ліхаманка, галаўны боль, а таксама высыпанні на твары і іншых частках цела. Па падліках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, каэфіцыент смяротнасці пры ўспышках воспы малпаў не перавышае 10%.

Па апошніх звестках, пацверджана больш за 550 выпадкаў захворвання на воспу малпаў у 30 краінах свету. Нядаўна зафіксаваная першая смерць (у Нігерыі). У Беларусі пакуль выпадкаў захворвання не зафіксавана.

Чытайце таксама:

Воспа малпаў у Еўропе. Ці пагражае нам чарговая эпідэмія?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930