Знайсці
02.06.2022 / 18:27РусŁacБел

ЗША ўвялі санкцыі супраць Марыі Захаравай і шэрагу расійскіх міністраў

Мінфін ЗША абвясціў пра ўвядзенне санкцый супраць шэрагу высокапастаўленых расіян, у тым ліку ўладальніка «Северсталі» Аляксея Мардашова і яго сям'і (а таксама супраць звязаных з ім кампаній), віяланчэліста і сябра прэзідэнта РФ Сяргея Ралдугіна і яго жонкі, а таксама афіцыйнага прадстаўніка МЗС РФ Марыі Захаравай.

У спіс трапілі і міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Рашэтнікаў, міністр будаўніцтва і ЖКГ Ірэк Файзулін, міністр транспарту Віталь Савельеў, віцэ-прэм'ер Дзмітрый Грыгарэнка.

Сярод іншых фігурантаў спісу-кіраўнік Аб'яднанай авіябудаўнічай карпарацыі (ААК) Юрый Слюсар, уладальнік ГЦ «Еўрапейскі», дэвелапер Нісанаў, заснавальнік кампаніі Imperial Yachts Яўгеній Кочман, кіраўнік «Расгеалогіі» Сяргей Гаркоў.

Пад санкцыі патрапілі дзве яхты, звязаныя, на думку Мінфіна ЗША, з Уладзімірам Пуціным — «Грэйсфул» і «Алімпія», і звязаныя з гэтымі суднамі кампаніі JSC Argument і Ironstone Marine Investments.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930