Знайсці
02.06.2022 / 18:58РусŁacБел

Крымінальная справа Зянковіча, Кастусёва і Фядуты перададзена ў пракуратуру

Следчае ўпраўленне КДБ завяршыла папярэдняе расследаванне крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і іншых злачынствах». Пра гэта паведамляе БелТА.

Па крымінальнай справе ў якасці абвінавачаных прыцягнутыя 5 чалавек.

Галоўным па ёй праходзіць Юрась Зянковіч. Ён абвінавачваецца па ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва такім фарміраваннем), ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, учыненых з выкарыстаннем глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт), 130 (Узбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб) Крымінальнага кодэкса.

Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў абвінавачваюцца па ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).

Таксама па справе праходзяць Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук. Яны абвінавачваюцца па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія прывялі да парушэння працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства).

Крымінальная справа пасля азнаямлення з ім абвінавачаных і іх абаронцаў перададзена ў Генеральную пракуратуру Беларусі для накіравання ў суд.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера