Знайсці
02.06.2022 / 19:24РусŁacБел

Напярэдадні 100 дзён з пачатку «спецаперацыі» Крэмль забараніў дзяржаўным СМІ «акцэнтаваць увагу» на працягласці вайны

Крыніцы «Медузы» сцвярджаюць, што напярэдадні круглай даты Крэмль «папрасіў» супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ «не акцэнтаваць» увагу на працягласці расійскага ўварвання. Зроблена гэта, каб расіяне менш задумваліся аб тым, што за тры месяцы расійскія войскі не змаглі дамагчыся надта значнага прасоўвання.

Дзень Перамогі ў Маскве 9 мая 2022 года. Фота: Антон Карлінер / SIPA / Scanpix / LETA

Адміністрацыя прэзідэнта Расіі «папрасіла» рэдакцыі дзяржаўных і праўладных СМІ «не тыражаваць тэму 100 дзён спецыяльнай ваеннай аперацыі» і «не акцэнтаваць» увагу чытачоў і гледачоў на працягласці вайны.

Такія патрабаванні паступілі ў рэдакцыі напярэдадні 3 чэрвеня — сотага дня ўварвання. Пра гэта «Медузе» расказалі адразу чатыры крыніцы: у адной з дзяржаўных медыя, у мэрыі Масквы, у адным з праўладных выданняў, а таксама ў самой Адміністрацыі прэзідэнта (АП).

У анлайн-трансляцыях, прысвечаных «спецаперацыі», у праўладных таблоідах «Комсомольская правда» і «Московский комсомолец» сапраўды паказаная толькі бягучая дата.

У анлайне дзяржаўнага інфармагенцтва ТАСС працягласць уварвання таксама не пазначаная.

Не гаворыцца аб ім і ў выпусках навінаў на Першым канале і канале «Расія 1», а таксама на галоўных старонках РІА Новости і рускамоўнай версіі Russia Today.

«Акцэнтаванне ўвагі на датах, звязаных з вайной, можа прымусіць расіян задумацца аб мэтах і паспяховасці ўварвання», — сказаў «Медузе» суразмоўца ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Акрамя таго, у Крамлі «не хочуць нагадваць», што ўварванне працягваецца ўжо больш за тры месяцы. Блізкі да АП суразмоўца «Медузы», спасылаючыся на вынікі закрытых сацыялагічных апытанняў, падкрэсліў, што многія расіяне і так упэўненыя: «спецаперацыя» зацягнулася. 

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у каментары «Медузе» не пагадзіўся з меркаваннем аб тым, што «спецаперацыя» зацягнулася: «У падобных аперацый не можа быць дакладна вызначанага таймінгу».

На пытанне аб тым, ці былі з Крамля нейкія ўказанні адносна асвятлення ў СМІ працягласці вайны, Пяскоў не адказаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930