Знайсці
02.06.2022 / 20:16РусŁacБел

«Пуцін адназначна хворы» — крыніцы ў амерыканскай разведцы

Услед за брытанскай разведкай аб тым, што расійскі лідар цяжка хворы, паведамілі тры крыніцы часопіса Newsweek у ЗША — супрацоўнік офіса кіраўніка Нацыянальнай выведкі, чыноўнік разведвальнага ўпраўлення Пентагона і старшы афіцэр ВВС.

Інфармацыя пра сур'ёзнае захворванне Пуціна, атрыманая днямі ізраільскім журналістам ад сваіх крыніц у Маскве, знаходзіць пацверджанне.

Да мая ў спецслужбаў ЗША быў кансэнсус у тым, што Пуцін сур'ёзна хворы і, магчыма, нават памірае. Ягоны дрэнны стан відаць па кадрах сустрэч з чыноўнікамі — напрыклад, з Шайгу.

У красавіку Пуцін нібыта нават перанёс аперацыю. Але да канца мая, пасля доўгай адсутнасці, прэзідэнт стаў часцей з'яўляцца на публіцы.

«Пуцін адназначна хворы. Але можна толькі меркаваць, ці хутка ён памрэ, — кажа суразмоўца выдання. — Ён па-ранейшаму небяспечны».

Дакладна ацаніць стан Пуціна перашкаджае яго пастаянная ізаляцыя.

Раней вядомы ізраільскі журналіст, аглядальнік інтэрнэт-выдання «Дэталі» Марк Катлярскі, паведаміў на падставе сваіх крыніц, што ў Пуціна дыягнаставаны рак падстраўнікавай залозы, і яго рыхтуюць да тэрміновай аперацыі ў Нацыянальным медыцынскім даследчым цэнтры анкалогіі імя Блахіна — найлепшай дзяржаўнай клініцы краіны, якая спецыялізуецца на лячэнні такіх захворванняў. 

У гутарцы з каналам «Можем объяснить» Катлярскі ўдакладніў, што адзін з ягоных суразмоўцаў — са сталічных лекарскіх колаў, а іншы блізкі да падраздзялення крамлёўскай адміністрацыі, якое адказвае за здароўе першай асобы.

Журналіст запэўніў, што ягоныя знаёмыя добра інфармаваныя аб сітуацыі са здароўем расійскага прэзідэнта і заслугоўваюць даверу. Па гэтых дадзеных, для аперацыі рыхтуецца закрыты для прыёму іншых пацыентаў адзін з карпусоў Цэнтра Блахіна, дзе зараз пацыента № 1 чакаюць на перадаперацыйнае абследаванне (пункцыю брушной поласці).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
128
Панылы сорам
5
Ха-ха
24
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930