Знайсці
02.06.2022 / 21:09

The Washington Post: Абсталяванне, скрадзенае расіянамі з Чарнобыльскай АЭС, падае голас з Беларусі

Па звестках выдання Washington Post, сярод рэчаў, выкрадзеных расійскімі вайскоўцамі на часова акупаванай у лютым-сакавіку Чарнобыльскай АЭС, 698 кампутараў, 344 аўтамабіля, 1500 дазіметраў і элементы супрацьпажарнага абсталявання. Агульны іх кошт — больш за 135 мільёнаў даляраў.

Чарнобыльская АЭС. Фота: Exploring the Zone / Ф. Гросман

Як паведамляе кіраўнік Дзяржаўнага агенцтва Украіны па кіраванні зонай адчужэння Яўген Крамарэнка, на абсталяванні ўстаноўленыя GPS-трэкеры, некаторыя з якіх працягваюць перадаваць дадзеныя аб месцазнаходжанні.

«Мы бачым, што частка з іх знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, уздоўж мяжы. А частка перамяшчаецца па тэрыторыі Беларусі: Гомель, Мінск, іншыя месцы», — сказаў ён.

Пры гэтым сцвярджаецца, выкрадзенае абсталяванне будзе немагчыма выкарыстоўваць, бо на ім нібыта ўстаноўлена «ўнікальнае праграмнае забеспячэнне».

Чытайце таксама:

МАГАТЭ: Cітуацыя ў Чарнобылі пасля захопу яе расіянамі «вельмі небяспечная»

«Чарнобыль будзе з намі не 30 і нават не 300 гадоў». Інжынер-фізік — пра новыя рызыкі для Беларусі ў сувязі з уварваннем расійскіх вайскоўцаў на ўкраінскія АЭС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31