Знайсці
03.06.2022 / 00:02РусŁacБел

Арастовіч расказаў пра контрнаступленне на Херсоншчыне і баі ў Севераданецку: не ўсё так добра і не ўсё так кепска

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч у праграме «Фейгин LIVE» расказаў пра тое, што з сябе ўяўляла контрнаступленне УСУ ў Херсонскай вобласці і якія перспектывы абараніць Севераданецк.

Адносна контрнаступлення на Херсоншчыне, то, паводле Арастовіча, украінскія войскі сваімі дзеяннямі перадусім імкнуліся сарваць наступленне ворага і дзеля таго пераправіліся праз раку Інгулец:

«Украінскія войскі фарсіравалі раку, стварылі плацдарм, далей усе чакалі ад іх поспеху, але так не бывае. Расійскае камандаванне перакінула туды свае часткі і пайшло тараніць гэтыя плацдармы», — сказаў Арастовіч, дадаўшы, што УСУ хоць і панеслі страты, але разграмілі батальённа-тактычную групу РФ «у нуль».

Зараз, паводле яго, УСУ адышлі на свае ранейшыя пазіцыі, контрнаступленне пад Херсонам, такім чынам, завершана.

Што да Севераданецка, то, на думку Арастовіча, хутчэй за ўсё ўкраінцы не змогуць яго адбіць нават нягледзячы на той поспех, якога яны сёння дамагліся, нанёсшы акупантам сустрэчны ўдар:

«Акупанты ўжо паспелі заявіць, што Севераданецк узяты, здаўся і г. д. Сёння з раніцы ўжо нанеслі сустрэчны ўдар. Зараз ідуць баі, мы адбілі некалькі вуліц, контратакуем, узялі палонных. Прычым наступ вядзецца так, што расійскія войскі нясуць вялікія страты. Проста кажучы, ім далі ўцягнуцца ў Севераданецк, у пастку такую. Зрабілі пастку і ўлупілі».

«Але гэта не значыць, што мы адаб'ём Севераданецк. Хутчэй за ўсё не адаб'ём… Але гэта быў сур'ёзны тактычны ход, пра які мы яшчэ скажам пазней», — адзначыў Арастовіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930