Знайсці
03.06.2022 / 07:58РусŁacБел

15 чэрвеня пачнуць судзіць Людмілу Рамановіч з Маларыты. Яна даслала Лукашэнку антываенны ліст

15 чэрвеня ў маларыцкім судзе пачнецца судовы працэс над палітзняволенай Людмілай Рамановіч, паведамляюць праваабаронцы. Суд пройдзе ў адкрытым рэжыме, суддзя — Таццяна Навумовіч.

Актывістку затрымалі 4 красавіка, а потым змясцілі ў брэсцкае СІЗА. Людмілу абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.

Напачатку сакавіка Рамановіч звярнулася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.

Чытайце таксама:

Затрымалі жанчыну, якая напісала ліст-пратэст супраць вайны ў Адміністрацыю Лукашэнкі

«Мне сорамна, што з нашай зямлі ляцяць ракеты ў бок мірных людзей». Паляшучка звярнулася з лістом-пратэстам у адміністрацыю Лукашэнкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера