Знайсці
03.06.2022 / 07:43РусŁacБел

Прэзідэнт Літвы: Перавозка збожжа праз Беларусь несумяшчальная з санкцыйнай палітыкай ЕС

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што заклікі прадстаўнікоў літоўскага бізнэсу аб перавозках украінскага збожжа праз Беларусь — несумяшчальныя з санкцыйнай палітыкай Еўрасаюза ў дачыненні да Мінска. І ніякіх падстаў для змены стаўлення да сябе рэжым Лукашэнкі не дае.

Гітанас Наўседа. Фота: DELFI / Josvydas Elinskas

Заява літоўскага прэзідэнта была выкліканая заявай прадстаўнікоў Клайпедскага порта, што транспартаванне збожжа праз Польшчу не выкарыстоўвае ўсіх магчымасцяў порта. Кампаніі мяркуюць, што эфектыўная лагістыка магчымая толькі праз Беларусь — у такім выпадку порт зможа адгружаць каля 10 млн тон збожжавых, а пры перавозках праз Польшчу — толькі каля 1 млн, паведаміла раней выданне Verslo zinios.

«Я не думаю, што гэта магчыма, бо падобныя заклікі цалкам несумяшчальныя з санкцыйнай палітыкай Еўрасаюза», — заявіў прэзідэнт Літвы.

«Мы прынялі вельмі ясныя санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму і павінны іх выконваць. Не бачу ніводнай прычыны, па якой беларускі рэжым павінен ацэньвацца больш пазітыўна.

Нават наадварот — пасля ацэнкі іх паводзін у апошні час я думаю, што мы павінны захаваць прынцыповую пазіцыю, і не можа быць ніякіх размоў пра змякчэнне санкцый у дачыненні да Беларусі.

Гэта дзяржава, якая заадно з Расіяй», — адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Адмена санкцый прынясе Пуціну і Лукашэнку фінансавую перадышку і фальшывае адчуванне перамогі

Прэзідэнт Літвы: У нас ёсць агульны абавязак — быць на правільным баку гісторыі

Corriere della Sera: ЕС разглядае варыянт транзіту ўкраінскага збожжа праз БеларусьВайна / Навіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930