Знайсці
03.06.2022 / 09:14РусŁacБел

Медцэнтр «Кравіра» чакае пазапланавую праверку? Уладальнік: Вядзецца проста работа з дакументацыяй

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад супрацоўнікаў медцэнтра, «Кравіра» рыхтуецца да пазапланавай дзяржаўнай праверкі дзейнасці.

Яна мае распачацца ў чэрвені.

Фота: сацсеткі «Кравіры»

Праверка магчыма на фоне тэрарызавання сферы прыватнай медыцыны. Нагадаем, што з 16 мая прыпыненая дзейнасць «Ладэ». У «Нардзін» прыходзіў ДФР, затрымлівалі заснавальніка цэнтра доктара Сайкова.

«Кравіра» — гэта сетка клінік, якая працуе ўжо 20 год. У штаце — больш за сто дактароў. У цэнтры ёсць дзіцячае і дарослае аддзяленні, кірунак пластычнай хірургіі і касметалогіі, стаматалогія.

Пра тое, што праверкі прыватных цэнтраў будуць працягнутыя, заявіў і Дзяржкантроль. У тым ліку возьмуцца і за стаматалогіі, піша «Спутнік».

Абноўлена. Уладальнік клінікі Аляксандр Пракаповіч пазней абверг у каментары Беларускаму расследавальніцкаму цэнтру паведамленні аб падрыхтоўцы інспекцыі.

«У сувязі са зменай заканадаўства вядзецца планавая работа з дакументацыяй, можа, гэта насцярожыла нашых супрацоўнікаў. Але як мне сказалі, афіцыйнай, ды і неафіцыйнай інфармацыі аб праверцы ў нашага кіраўніцтва няма. Так што гэта толькі чуткі», — заявіў Аляксандр Пракаповіч. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930