Знайсці
03.06.2022 / 11:06РусŁacБел

У шосты пакет санкцый ЕС трапіў, падобна, Белінвестбанк

Паведамляецца, што ў шосты пакет санкцый ЕС трапіў Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі. Насамрэч, такая поўная назва ў Белінвестбанка — Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк».

Інфармацыя пра адключэнне ад SWIFT Банка развіцця Беларусі — падобна, няправільная трактоўка.

Санкцыі таксама прадугледжваюць адключэнне ад SWIFT расійскіх Сбербанка, Рассельгасбанка і Маскоўскага крэдытнага банка.

ЕС адмовіцца ад імпарту расійскай нафты за шэсць месяцаў, а ад імпарту нафтапрадуктаў за восем месяцаў. Але гэта тычыцца толькі перавозак морам. На трубаправодную нафту санкцыі пакуль не накладваюцца.

Акрамя таго, санкцыі ЕС прадугледжваюць забарону на вяшчанне тэлеканалаў «Расія» «РТР/РТР Планета», «Расія 24», «ТВ Цэнтр — міжнародны». Іх супрацоўнікі пры гэтым змогуць працягнуць працу на тэрыторыі ЕС, гаворыцца ў заяве Еўракамісіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера