Знайсці
03.06.2022 / 11:56РусŁacБел

«Па 50 чалавек на сельсавет». Лукашэнка распавёў, якім бачыць «народнае апалчэнне»

Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў на адкрыцці новага будынка 9-й дзіцячай паліклінікі, распавёў, навошта спатрэбілася ствараць народнае апалчэнне і якім яно будзе.

Фота «Ваяр»

Ён нагадаў, што некаторы час таму па яго ініцыятыве было прынята рашэнне аб стварэнні войскаў тэрытарыяльнай абароны. «Бо ніхто не будзе абараняць свой дом, як ты сам», — заўважыў Лукашэнка.

Аднак бескантрольнай раздачы зброі, як гэта здарылася ва Украіне, быць не павінна, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «Усе нашы тэрытарыялы прыпісаныя, арганізаваныя ў палкі, батальёны. Мы ведаем прозвішчы, усе іх даныя. І зброя для іх падрыхтавана — на кожны раён, кожны батальён», — растлумачыў ён.

Улічваўся таксама і негатыўны ўкраінскі вопыт, калі з-за недахопу людзей прыйшлося прызываць мужчын старэйшага ўзросту і тых, хто не мае армейскага вопыту.

«І я падумаў, што нам на ўсялякі выпадак трэба пры кожным сельскім савеце мець вось гэта народнае апалчэнне, групу людзей. Іх будзе няшмат. Можа, 50 чалавек. Але яны таксама павінны мець сваю зброю дзесьці на складзе. Мы іх прызываем для навучання — яны возьмуць свае аўтаматы (у асноўным аўтамат, гранатамёт, пісталет), каб маглі абараніць свой дом», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

У выпадку ваенных дзеянняў атрады народнага апалчэння могуць трансфармавацца ў партызанскі рух, лічыць ён. «Народнае апалчэнне можа быць рэзервам для тэрытарыяльнай абароны», — выказаў меркаванне Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка падкрэсліў, што сапраўдны мужчына павінен умець у выпадку неабходнасці абараніць сваю сям'ю. «Я кажу, не дай бог, вайна і ў цябе будзе муж, які наогул не можа цябе і дом абараніць. Навошта такі мужык, які не можа адрозніць пісталет ад аўтамата?»— спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Пра тое, што ў Беларусі могуць стварыць народнае апалчэнне, 27 мая журналістам заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін.

На штогадовым зборы з кіраўнікамі зон тэрытарыяльнай абароны ён распавёў, што падчас нарады па развіцці Узброеных сіл Аляксандр Лукашэнка паставіў адпаведную задачу.

«Мы бачым, што гэтае пытанне таксама вельмі важнае. Галоўнае, што ў нас ёсць для гэтага людзі і ўзбраенне. Сапраўды, колькасць абаронцаў нашай краіны можа павялічыцца ў разы. Гэта мае вялікае значэнне ў наяўнай сітуацыі. Адказ будзе адэкватным, калі хтосьці прыйдзе на нашу зямлю», — сказаў тады Віктар Хрэнін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
34
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930