Знайсці
03.06.2022 / 14:27РусŁacБел

«Замест «Ладэ». Супрацоўнікаў ЕРАМ стаў абслугоўваць «Мерсі», уласнікаў якога звязваюць з сям'ёй Лукашэнкі

Для работнікаў ЕРАМ існуе спецыяльная бенефітная праграма. Па ёй кампанія плаціць за медыцынскае абслугоўванне сваіх супрацоўнікаў у пэўных медыцынскіх цэнтрах (як прыватных, так і дзяржаўных). Раней, сярод іншых, у ім была сетка «Ладэ». Але пасля прыпынення працы медцэнтраў супрацоўнікі ЕРАМ атрымалі паведамленні пра тое, што ў Мінску могуць хадзіць у «Мерсі». Кіраўніцтва гэтага медцэнтра звязваюць з Віктарам Лукашэнкам, паведамляе блог «Отражение».

Як распавёў адзін з супрацоўнікаў кампаніі, спіс медустаноў, у якіх можна было абслугоўвацца, даволі вялікі. Акрамя «Ладэ», у ім былі медцэнтр «Гарызонт», «Элеас», Рэспубліканскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння, 8-я паліклініка «Сінэва». З 16 мая з-за часовага прыпынення працы сеткі «Ладэ» супрацоўнікам паведамілі аб магчымасці абслугоўвацца ў «Мерсі».

— Раней мы хадзілі ў «Ладэ», і дзеці, і дарослыя, — кажа наш суразмоўца. — А пасля таго, як яго закрылі, кампанія прапанавала для дзяцей работнікаў бясплатнае абслугоўванне ў «Мерсі», як часовы выхад з сітуацыі. Пра поўны пераход пакуль нічога не казалі.

Чаму ЕРАМ абраў менавіта медцэнтр «Мерсі», які адкрыўся ў 2021 годзе, а не больш вядомых доўгажыхароў рынку, інфармацыі няма. Ёсць версія, што «Мерсі» выбралі ў добраахвотна-прымусовым парадку. Суразмоўца сцвярджае: аб прычынах прынятага рашэння ім ніхто не паведамляў.

— Чаму менавіта гэтая клініка, нам не казалі. Але мы звярталіся ў прыватным парадку да дактароў у «Ладэ», якія аглядалі нашых дзяцей. Яны лічаць, што закрыццё «Ладэ» — гэта перадзел рынку. Распавядалі, што цяпер дактароў з «Ладэ» актыўна запрашаюць у «Мерсі». Нашы два спецыялісты, у якіх мы абслугоўваліся больш за тры гады, заявілі, што пераязджаюць у Польшчу, бо не хочуць працаваць у «Мерсі». Вельмі сумная сітуацыя.

Каментарый EPAM

З пытаннем, чаму кампанія абрала менавіта гэтую клініку на замену «Ладэ» і ці быў які-небудзь прымус прычынай гэтага выбару, «Отражение» звярнулася ў ЕРАМ.

— ЕРАМ заўсёды давала супрацоўнікам і іх дзецям пакет медыцынскіх паслуг, як частку бенефітнай праграмы — гаворыцца ў каментарыі. — У яго ўключаныя паслугі дзяржаўных і прыватных медыцынскіх устаноў («Элеас», «Гарызонт», «8-я гарадская паліклініка» і Рэспубліканскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння). Пасля прыпынення дзейнасці медыцынскага цэнтра «Ладэ» мы ў першую чаргу былі вымушаныя шукаць часовую замену і дадатак да комплексу медыцынскіх паслуг не столькі для саміх супрацоўнікаў, колькі для іх дзяцей. У якасці альтэрнатывы была адкрытая праграма педыятрычнага абслугоўвання ў цэнтры «Мерсі». Яго плюсы — зручнае размяшчэнне адносна цэнтра горада і асноўнага офіса кампаніі, дастатковая колькасць спецыялістаў па запатрабаваных напрамках, наяўнасць усіх неабходных паслуг. Тым не менш, ці будуць уключаныя ў бенефітны пакет на пастаяннай аснове новыя медыцынскія цэнтры, залежыць ад таго, ці адновіць працу «Ладэ».

Што вядома пра клініку «Мерсі»?

Медцэнтр адкрыўся 28 студзеня 2021 года па адрасе Ігнаценкі, 8 (недалёка ад гасцініцы «Вікторыя» і музея ВАВ). Цяпер у штаце 95 дактароў. Медцэнтр працягвае набіраць спецыялістаў, у гэты момант адкрытыя 20 вакансій.

Пасля «справы артапедаў» менавіта клініка «Мерсі» стала адзінай, у якой ставяць імпартныя суставы. Аперацыі па пратэзаванні тут каштуюць ад 6,5 да 8 тысяч даляраў — супраць 3-4 тысяч, якія раней прасілі ў дзяржаўных клініках.

Журналісты «Беларускага наследавальнага цэнтра» высветлілі, што ў клінікі «Мерсі» чатыры ўладальнікі, якія маюць у бізнэсе роўныя долі. Гэта Максім Тураў, Людміла Няронская, Наталля Караткевіч і кампанія «Грузавая служба». Паміж сабой іх звязвае не толькі клініка, але і іншы бізнэс, а таксама сувязі з «набліжанымі» да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўцамі і знаёмства са старэйшым сынам Віктарам.​

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера