Знайсці
03.06.2022 / 15:23

«Гэта было немагчыма выканаць. Але мы гэта выканалі». Украінскі лётчык распавёў пра палёты на «Азоўсталь»

Адзін з пілотаў, які лётаў на «Азоўсталь» для дастаўкі грузу і эвакуацыі параненых, распавёў пра дэталі гэтай сакрэтнай аперацыі, якой кіравала Галоўнае ўпраўленне разведкі, піша «BBC-Украіна».

Украінскія байцы больш за два месяцы трымалі абарону акружанага расійскімі войскамі Марыупаля. Металургічны камбінат «Азоўсталь» стаў іх апошняй апорай.

ГУР Мінабароны Украіны апублікавала відэа, на якім відаць, як верталёты УСУ здзяйснялі спецыяльныя палёты на «Азоўсталь».

На відэа бачна, што палёт праходзіў уздоўж берагавой лініі ў раёне порта. Відаць таксама пасадку, высадку дэсанту і грузаў і вяртанне назад.

«Каб даставіць абаронцам Марыупаля вельмі неабходную зброю і боепрыпасы, верталётчыкі Узброеных сіл Украіны і спецназаўцы ГУР Мінабароны Украіны правялі ўнікальную па складанасці аперацыю», — гаворыцца ў тлумачэнні да відэа.

Місія немагчымая

Па словах украінскага пілота, які застаецца неназваным, асноўная складанасць палёту на «Азоўсталь» заключалася ў тым, што трэба было заляцець на тэрыторыю, занятую праціўнікам, на глыбіню 100 км пад шчыльнай сістэмай супрацьпаветранай абароны расіян.

«Па тактыцы і ўсіх матэматычных разліках гэта было не тое што складана, гэта было немагчыма выканаць. Але практыка паказала, што гэта магчыма. І мы гэта выканалі», — распавёў пілот у інтэрвʼю, якое апублікавалі Сухапутныя войскі УЗУ ў Фэйсбуку.

Паводле яго, толькі ў зоне пасадкі былі тры супрацьзенітныя ракетныя комплексы.

«Калі нам паставілі задачу, усе разумелі, якая гэта рызыка. У 90% выпадкаў усе разумелі, што не вернуцца. Але галоўнакамандуючы сказаў такую фразу: у колькі жыццяў іншых людзей вы ацэньваеце сваё жыццё? Колькі людзей павінна загінуць, каб вы разумелі, што ваша жыццё гэтага каштуе?» — расказвае пілот.

«І мы сапраўды зразумелі, што там адбываецца. Там не было лекаў, не было боепрыпасаў і ляцець туды было вельмі неабходна», — дадае ён.

Апісваючы свае адчуванні, пілот успамінае, што самае вялікае хваляванне было па дарозе да верталёта. У працэсе палёту ўжо «проста выконваеш працу». А вось падчас высадкі ў Марыупалі — адчуванне эйфарыі.

«Нам здавалася, што, калі мы ўжо трапілі сюды праз зону паражэння трох СПА, мы ўжо атрымалі перамогу. Усё будзе добра. Але, на жаль, гэта быў не канец», — расказвае пілот.

На зваротным шляху, праз тры хвіліны пасля ўзлёту, у яго верталёт трапіла ракета, выйшаў з ладу адзін рухавік.

«На жаль, іншаму верталёту пашанцавала менш. Ён упаў», — распавядае ваенны.

 З адным рухавіком ляцець было цяжка і быў варыянт сесці на іншай пляцоўцы. Але на борце знаходзілася 20 параненых і быў адзіны спосаб іх выратаваць — давезці да месца прызначэння.

«Таму рабілі толькі тое, што мы павінны былі рабіць, — даляцець да месца пасадкі», — распавёў пілот.

Палёты на «Азоўсталь»

Раней кіраўнік ГУР Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў распавёў, што ўсяго за 82 дні аблогі Марыупаля да ўкраінскіх абаронцаў верталётам УСУ ўдавалася прабіцца сем разоў.

У інтэрвʼю амерыканскаму вайсковаму выданню The War Zone Буданаў распавёў, што да абаронцаў Марыупаля на «Азоўсталь» лёталі 16 ваенных верталётаў Мі-8 з дапамогай, а аднойчы з 72 байцамі палка »Азоў» на борце.

«Кожны раз верталёты паспяхова дастаўлялі неабходнае. Але падчас пятай і сёмай місіі два верталёты збілі. Таксама быў знішчаны яшчэ адзін верталёт, які вылецеў на выратаванне экіпажа аднаго з гэтых двух збітых верталётаў», — сказаў Буданаў.

100 дзён вайны — драматычныя і эмацыйныя кадры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31