Знайсці
03.06.2022 / 15:13РусŁacБел

У Беларусі сфарміруюць інфармацыйны спецназ

«Дрэнна працуем на інфармацыйным полі», заявіў сёння Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі.

«Дрэнна працуем (на інфармацыйным полі). Таму нядаўна ў Мінабароны быў, і нядаўна праводзіў нараду з нагоды інфармацыйных, псіхалагічных і іншых аперацый і гэтак далей. Пакуль мы не дацягваем, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Усе вы будзеце займацца гэтым сумленна. Маё патрабаванне было адно — гэта не павінны быць фэйкі».

Ён пагадзіўся, што людзей больш чапляюць яркія малюнкі і гучныя здарэнні, якія пасля аказваюцца фэйкамі. У Беларусі, падкрэсліў ён, гэтым займацца не будуць. «Мы цяпер фарміруем гэты «спецназ». Але без вас нічога не зробім, — звярнуўся Лукашэнка да журналістаў. — Сіла ў праўдзе. Усё роўна праўда перамагае».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
42
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930