Знайсці
03.06.2022 / 17:36РусŁacБел

МТЗ прадэманструе на «Белагра» беспілотны трактар

Мінскі трактарны завод анансуе, што падчас выставы «Белагра-2022» пакажа беспілотнік — «BELARUS-А3523і». Сучасны трактар яшчэ летась завод дэманстраваў на выставе каля «Чыжоўка-Арэны», але на «Белагра» МТЗ прывязе яго ўпершыню, паведамляе прэс-служба завода.

Фота: старонка ў Фэйсбуку МТЗ

Сёлета на выставе «Белагра-2022» «МТЗ-Холдынг» мае намер прадэманстраваць не толькі тэхніку, але і тэхналогіі. Менавіта дзеля гэтага беларуская кампанія ўпершыню на выставе пакажа беспілотны трактар «BELARUS-А3523і».

Вядома, што беспілотнік мае рухавік магутнасцю 350 конскіх сілаў, які забяспечваецца электрамеханічнай трансмісіяй.

Тэхналагічная машына з’явіцца на публіцы не ўпершыню, летась МТЗ паказаў трактар на выставе каля «Чыжоўка-Арэны».

МТЗ таксама пакажа мадэрнізаваныя трактары, малагабарытную тэхніку.

«Белагра-2022» будзе праходзіць з 7 да 11 чэрвеня ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера