Знайсці
03.06.2022 / 20:37РусŁacБел

У Мінску затрымалі ўладальніка караоке-бара «Шум». За два тыдні да гэтага бар выселілі з памяшкання

Да яго прыйшлі з-за публікацыі карыкатуры ў Фэйсбуку.

Аляксей. Фота: сацсеткі

Мужчыну клічуць Аляксей (Укантаце і Фэйсбуку мае прозвішча Ральф, але гэта можа быць псеўданім), яму 41 год.

Ён быў адным з заснавальнікаў вядомага караоке-бара «Шум», які працаваў на Кастрычніцкай. Два тыдні таму дамова на арэнду бара была скасаваная па ініцыятыве арэндадаўцы (хоць да яе заканчэння было яшчэ 2,5 года), і караоке неўзабаве выехала.

Аляксей захапляўся гістарычнай рэканструкцыяй і даволі актыўны вёў сацсеткі. Там ён пісаў пра палітычную сітуацыю ў краіне, а таксама пра вайну, падтрымліваў Украіну.

У «пакаяльным» відэа сілавікі самі выкрылі, што арыштавалі мужчыну выпадкова — за публікацыю нейкай карыкатуры ў Фэйсбуку. Пасля гэтага яны нібыта выявілі, што ён быў падпісаны на план «Перамога». Невядома, ці заведзеная на Аляксея крымінальная справа.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера