Знайсці
03.06.2022 / 21:24РусŁacБел

Metallica сабрала мільён даляраў для ўкраінцаў

«Мы радыя падзяліцца тым, што дзякуючы VetallicaFamily кампанія MonthOfGiving22 дасягнула сваёй мэты ў $1 000 000!», — гаворыцца ў нататцы групы Melallica ў Фэйсбуку.

Музыканты нагадалі, што збор сродкаў пачаўся два месяцы таму, 4 красавіка. Сродкі атрымае дабрачынная арганізацыя World Central Kitchen на сваю ініцыятыву ChefsForUkraine.

Сутнасць ініцыятывы — у наданні бясплатных абедаў і прадуктовых набораў украінцам, вымушаным пакінуць свае дамы з-за вайны і падацца ў бежанцы як у самой Украіне, так і за мяжой.

«WCK дала больш за 31 мільён абедаў у больш чым 230 гарадах дзякуючы 4300 супрацоўнікам, якія нястомна працуюць, каб накарміць суседзяў, што маюць у гэтым патрэбу, нават калі самі падвяргаюцца нападам», — гаворыцца ў паведамленні World Central Kitchen.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930