Знайсці
03.06.2022 / 21:42РусŁacБел

Сафія Сапега: Пратасевіча для мяне больш не існуе

Асуджаная на 6 гадоў калоніі Сафія Сапега, пра якую сёння Лукашэнка сказаў, што не супраць, каб дзяўчыну перадалі для адбыцця тэрміну ў Расію, грамадзянкай якой яна з'яўляецца, дала праз адваката кароткае інтэрв'ю выданню з расійскага Яраслаўля. 

— Чаму вы зацікавіліся палітыкай?

— Я жыла ў Рэспубліцы Беларусь з пяці гадоў. Гэта мой другі дом, і так было да майго затрымання. Я лічу нармальным цікавіцца палітычным становішчам у краіне, якая табе родная. І рабіць гэта нават неабходна.

— Вы сапраўды вялі Telegram-канал «Чорная кніга Беларусі»?

— З нагоды віны… я ўнутрана лічу, што так было правільна.

— Звязваўся з вамі Раман Пратасевіч пасля арышту?

— Пратасевіч са мной не звязваўся. Для мяне ён больш не існуе. І мой самы правільны адказ на ўсе пытанні пра Пратасевіча, што мне такі чалавек незнаёмы.

— Вы хочаце вярнуцца ў Расію?

— Я вельмі хачу вярнуцца да сваёй сям'і. Дзе гэта будзе, мне няважна. Мае мама і тата зрабілі для мяне ўсё і нават больш. Яны мой дом.

— Вы атрымліваеце лісты?

— Я атрымала тры лісты ад бацькоў і больш нічога. Вельмі перажываю, што не змагу атрымліваць ад іх вестачкі. У астатнім, умовы прымальныя.

— Што вы хочаце сказаць расіянам, якія вас падтрымліваюць?

— Дзякуй усім, хто перажываў і падтрымліваў маю сям'ю. І вялізная падзяка пасольству Расійскай Федэрацыі за падтрымку.

Чытайце таксама:

«Шкада дзяўчынку». Лукашэнка лічыць магчымым перадаць Сафію Сапегу ў Расію

«Для нас Пратасевіча не існуе». Айчым — пра двухгадзіннае спатканне з Сафіяй Сапега пасля прысуду

Сапега далі максімальны тэрмін з улікам супрацоўніцтва са следствам?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
32
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
9
Сумна
55
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930