Знайсці
03.06.2022 / 23:02

Макрон: Расію не трэба прыніжаць, а народ у Расіі па-ранейшаму вялікі

Макрон расказаў, што са снежня прагаварыў з Уладзімірам Пуціным «сотню гадзін». Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю французскім рэгіянальным СМІ, піша Бі-бі-сі.

Уладзімір Пуцін і Эманюэль Макрон. Фота: AP

«Сітуацыя [ў свеце] трывожная. Вось таму я выдаткоўваю на гэта так шмат часу і сілаў. Я страціў лік размовам з Уладзімірам Пуціным са снежня, — прызнаўся Макрон. — У агульнай складанасці сотня гадзін, у адкрытасці і па просьбе Зяленскага».

Адказваючы на пытанне пра стаўленне да Пуціна, Макрон сказаў:

«Я думаю, і я сказаў яму, што ён зрабіў гістарычную і фундаментальную памылку для свайго народа, для сябе і для гісторыі.

У Расіі па-ранейшаму вялікі народ. Я думаю, што ён ізаляваў сябе. Замкнуць сябе ў ізаляцыі — гэта адно, а ведаць, але як з яе выйсці, — цяжкі шлях».

Пры гэтым прэзідэнт Францыі адзначыў, што «не трэба прыніжаць Расію», каб у дзень спынення баявых дзеянняў можна было знайсці выхад з сітуацыі па дыпламатычных каналах.

«Я перакананы, што роля Францыі заключаецца ў тым, каб быць дзяржавай-пасярэднікам», — дадаў Макрон.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31