Знайсці
04.06.2022 / 10:12РусŁacБел

Журналісты Reuters трапілі пад абстрэл па дарозе ў Севераданецк. Іх кіроўца загінуў

Аўтамабіль з журналістамі трапіў пад абстрэл у пятніцу 3 чэрвеня, калі накіроўваўся ва ўсходнеўкраінскі горад Севераданецк, за які ідуць жорсткія баі. Пра гэта паведаміла Reuters.

Фатограф Аляксандр Ермачэнка і аператар Павел Клімаў ехалі ў аўтамабілі, прадастаўленым прарасейскімі сіламі, па ўчастку дарогі паміж Севераданецкам і горадам Рубежнае, у 10 км на поўнач. Гэты адрэзак утрымлівае Расія.

Агенцтва Reuters не змагло хутка высветліць асобу кіроўцы, якога сепаратысты прапанавалі агенцтву для паездкі. Міністэрства абароны Украіны не адказала на тэлефонны званок з просьбай пракаментаваць сітуацыю.

Ермачэнку і Клімава даставілі ў бальніцу ў Рубежнае, дзе ім аказалі першую дапамогу. У Ермачэнкі — аскепкавае раненне, у Клімава — пералом рукі.

«Reuters выказвае свае глыбокія спачуванні сям'і кіроўцы ў сувязі з іх стратай», — гаворыцца ў заяве прадстаўніка Reuters.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930