Знайсці
04.06.2022 / 14:18

У Славакіі сутыкнуліся два цягнікі, пацярпелі 74 чалавекі

Аварыя адбылася каля горада Вруткі. Лакаматыў урэзаўся ў пасажырскі цягнік, які стаяў на шляхах, піша DW.

У сутыкненні пасажырскага цягніка з чыгуначным лакаматывам, якое адбылося 3 чэрвеня ў Славакіі 74 чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Паводле заявы мясцовай паліцыі, 59 чалавек атрымалі лёгкія раненні, 11 — сярэдняй ступені цяжкасці, чатыры — цяжкія траўмы. З іх 34 чалавекі дастаўленыя ў бліжэйшыя бальніцы.

Усяго ў цягніку на момант сутыкнення знаходзіліся каля 100 чалавек. Аварыя адбылася каля горада Вруткі на паўночным захадзе Славакіі. 

Пасажырскі цягнік спыніўся на чыгуначных шляхах з-за паломкі, у яго ўрэзаўся лакаматыў, які павінен быў аказаць цягніку тэхнічную дапамогу, паведаміла Міністэрства транспарту і будаўніцтва ў Браціславе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31