Знайсці
04.06.2022 / 17:36РусŁacБел

Працягваецца крывавая бітва за Севераданецк, украінцы перайшлі ў контрнаступленне

Расійскія войскі працягвалі наступленне на працягу некалькіх тыдняў, і здавалася, што здача горада практычна непазбежная — гэта толькі пытанне часу. Аднак сёння кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай упершыню заявіў, што сітуацыя мяняецца, піша Бі-бі-сі.

Фота з тэлеграм-канала Сяргея Гайдая

Паводле слоў Гайдая, абаронцы Севераданецка адваявалі прыкладна пятую частку горада — і могуць утрымліваць яе.

«Як толькі ў нас будзе дастаткова заходняй зброі далёкага радыусу дзеяння, мы адсунем іх артылерыю ад нашых пазіцый. І тады, паверце мне, расійская пяхота проста пабяжыць», — заявіў ён.

Бітва за Севераданецк — гэта не проста ваенная бітва. Гэты горад мае вялікае стратэгічнае і сімвалічнае значэнне. Калі Севераданецк удасца ўтрымаць, гэта будзе грандыёзная перамога украінцаў — перамога, якая можа паўплываць на зыход гэтай вайны, адзначае карэспандэнт Бі-бі-сі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
64
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930