Знайсці
04.06.2022 / 19:17

Еўрасаюз пачаў працаваць над сёмым пакетам санкцый супраць Расіі

Пра пачатак працы над новым санкцыйным пакетам у інтэрв'ю выданню PAP заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблонскі.

Павел Яблонскі. Фота: PAP/Mateusz Marek

Шосты пакет санкцый, прыняты днямі, Яблонскі лічыць недасканалым, але вялікім крокам наперад. І нагадвае, што акурат Польшча з самага пачатку выступала за нафтавае эмбарга. І што тады шмат людзей казала, што гэта немагчыма і пазбаўлена шанцаў на прыняцце. 

«Санкцыі павінны быць яшчэ больш жорсткімі — у кантэксце таго газу, які Расія можа прадаць, у кантэксце адключэння ўсіх расійскіх банкаў ад сістэмы SWIFT. Я кажу ў асноўным пра Газпрамбанк», — заявіў Павел Яблонскі.

На ягоную думку, таксама трэба канфіскоўваць расійскія актывы ў ЕС, а не проста замарозіць іх. «Работы па гэтым пытанні ўжо вядуцца», — заявіў Яблонскі.

Ён таксама пракаментаваў блакаванне Венгрыяй нафтавых санкцый ЕС супраць Расіі. «Мы аказваем вельмі моцны палітычны і дыпламатычны ціск на Венгрыю, а таксама наўпрост звяртаемся да грамадскасці», — сказаў Яблонскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31