Знайсці
05.06.2022 / 08:24РусŁacБел

Па Кіеве быў нанесены ракетны ўдар

Мэр горада Віталь Клічко заявіў, што выбухі адбыліся ў Дарніцкім і Дняпроўскім раёнах горада.

Ва ўкраінскіх тэлеграм-каналах з'явіліся відэазапісы дыму ў кіеўскім небе. Праляцела шэсць ракет.

Мяркуецца, што гэта быў ракетны ўдар. Відавочцы паведамляюць, што ў выніку выбухаў пачаліся пажары.

Інфармацыі аб ахвярах, разбурэннях і дакладнай колькасці выбухаў пакуль няма.

Таксама а 5.30 раніцы расійская крылатая ракета, падобная на ракету тыпу «Калібр», праляцела крытычна нізка над Паўднёваўкраінскай АЭС.

«Рашысты дагэтуль не разумеюць, што нават найменшы абломак ракеты, які можа трапіць у энергаблок, можа выклікаць ядзерную катастрофу і ўцечку радыяцыі» — заяўляюць на «Энергаатаме».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера