Знайсці
05.06.2022 / 08:55РусŁacБел

У Мінску з'явіцца экасцежка з магчымасцю прайсціся басанож

Ілюстрацыйнае фота

Яна пройдзе ў раёне вуліцы Геалагічнай — завулка Солтыса, што ў лесапарку «Сцяпянка» і будзе называцца «Лясное царства».

Працягласць асноўнага шляху — 830 м. Гуляць тут могуць інваліды па зроку, бо маршрут будзе абсталяваны адмысловымі парэнчамі, паведамляюць «Мінск-навіны».

Як расказаў кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна Уладзімір Лебедзь, для моладзі ў «Лясным царстве» будзе створаная зона актыўнага адпачынку «Воркаўт» з адпаведнай пляцоўкай і гімнастычным напаўненнем. Усяго на маршруце плануецца стварэнне васьмі прыпынкаў, гульнявое абсталяванне на іх прызначанае для адпачынку мінчан усіх узростаў.

Адкрыць экасцежку «Лясное царства» плануюць 1 верасня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера