Знайсці
05.06.2022 / 11:16

Севераданецк цяпер кантралюецца 50 на 50

Расійскія вайскоўцы, якія кантралявалі 70% Севераданецка, за апошнія два дні адступілі, цяпер горад падзелены напалову, заявіў кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай.

Па яго словах, армія РФ страціла вялікую колькасць асабовага складу, у палоне апынуліся восем расіян. Пры гэтым усе рэзервы накіраваныя на захоп Севераданецка і трасы Лісічанск — Бахмут.

Напярэдадні Мінабароны Расіі сцвярджала, што ўзброеныя сілы Украіны, нясучы страты ў шэрагу падраздзяленняў да 90%, адступаюць з Севераданецка ў кірунку Лісічанска.

Па словах Гайдая, ноччу каля 30 снарадаў трапілі ў будынак гуманітарнага штаба ў Лісічанску.

«Сітуацыя ў вобласці застаецца вельмі цяжкай. Са ствольнай артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню расіяне 4 чэрвеня абстралялі Севераданецк, Лісічанск, Усцінаўку, Урубоўку і Ташкоўку. Авіяцыйныя ўдары верталётамі Ка-52 нанесеныя ў раёнах Горнага і Мірнай Даліны, самалётамі Су-25 — па Усцінаўцы. Ракетны ўдар з комплексу «Точка-У» нанесены па Лісічанску», — напісаў ён у телеграм-канале.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30