Знайсці
05.06.2022 / 12:42

Пуцін: Калі Украіна атрымае дальнабойныя ракеты, то Расія нанясе ўдары «па тых аб'ектах, па якіх пакуль не наносіла»

Пастаўка амерыканскіх ракетных сістэм залпавага агню HIMARS Украіне нічога не мяняе, бо ў яе ўжо былі аналагічныя сістэмы савецкай і расійскай вытворчасці «Град», «Смерч», «Ураган», заявіў Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 1».

Ён падкрэсліў, што «далёкасць залежыць не ад самой сістэмы, а ад ракет, якія выкарыстоўваюцца», і прыгразіў, што калі Украіна атрымае дальнабойныя ракеты, то Расія нанясе ўдары «па тых аб'ектах, па якіх пакуль не наносіла», паведамляе «Бі-бі-сі».

«Гэта залежыць ад таго, якія ракеты амерыканцы паставяць. Але тое, што мы сёння чуем, і тое, што разумеем, — гэта ракеты, якія як раз на 45—70 км, у залежнасці ад тыпу ракеты, ляцяць. Ну тое ж самае было і з тымі «Градамі», «Ураганамі», «Смерчамі», пра якія я сказаў, — там таксама далёкасць 40—70 км. Нічога новага няма», — заявіў Пуцін.

1 чэрвеня ЗША пацвердзілі, што новы пакет боепрыпасаў, узбраенняў і вайсковай тэхнікі для Украіны ўключае ў сябе рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS, якія даўно хацелі атрымаць украінскія вайскоўцы.

Пра колькасць боепрыпасаў для HIMARS, якія паставяць амерыканцы, пакуль нічога не паведамлялася, аднак вядома, што гэта будуць высокадакладныя ракеты GMLRS.

Боепрыпасы да амерыканскіх РЗСА дзеляцца на тры тыпы з рознай далёкасцю паражэння. Першы — ракета М26 з максімальнай далёкасцю ў 32 кіламетры або яе палепшаная сучасная версія M26A1 з далёкасцю да 45 кіламетраў. У пускавы кантэйнер змяшчаецца шэсць такіх ракет.

Другі боепрыпас — кіраваная ракета GMLRS з далёкасцю да 70 км. Нарэшце, замест звычайнага кантэйнера з шасцю ракетамі ў любы з двух блокаў можна змясціць адну тактычную ракету ATACMS, далёкасць дзеяння якой складае 300 кіламетраў.

У пастаўкі ЗША Украіне апошні від боепрыпасаў пакуль не ўключаны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31