Знайсці
05.06.2022 / 13:57РусŁacБел

Санкцыі РФ супраць Gazprom Germania будуць каштаваць немцам у 5 мільярдаў еўра на год

Былая «дачка» «Газпрама» вымушаная шукаць альтэрнатывы газу з РФ на іншых рынках. Рост цэн і неабходнасць запаўняць сховішчы павялічаць на 5 млрд еўра нагрузку на падаткаплацельшчыкаў і спажыўцоў.

Фота DPA

Санкцыі Крамля супраць былой даччынай кампаніі «Газпрама» ў Нямеччыне — Gazprom Germania, якія прадугледжваюць спыненне паставак ёй газу, абыдуцца падаткаплацельшчыкам і спажыўцам у 5 млрд еўраў штогод, паведаміў са спасылкай на свае крыніцы нямецкі штотыднёвік Welt am Sonntag (WamS) увечары ў суботу, 4 чэрвеня.

Gazprom Germania пасля ўвядзення 11 мая Расіяй санкцый вымушаная шукаць іншых пастаўшчыкоў. Такая пераарыентацыя стварае велізарную нагрузку на федэральны бюджэт, бо газ давядзецца закупляць па больш высокім цэнах, адзначае WamS. Калі да расійскага ўварвання ва Украіну 1 МВт·г прыроднага газу абыходзіўся Германіі ў 20-30 еўра, то цяпер цана вырасла да 85. Калі яна захаваецца, нагрузка на федэральны бюджэт складзе каля 3,5 млрд еўра на год.

Дзякуючы перапродажу камунальных прадпрыемстваў, урад краіны зможа пакрыць не больш за адну траціну выдаткаў на закупкі, і такім чынам выдаткі бюджэту складуць больш за 2 млрд еўра штогод. Выдаткі могуць павялічыцца яшчэ мацней, паколькі цэны на газ працягваюць расці, ужо перавысіўшы мяжу ў 100 еўра за МВт·г. Пры такой сярэдняй цане агульныя выдаткі павялічацца да 4 млрд еўра на год.

Іншыя сур'ёзныя выдаткі будуць звязаныя з запаўненнем сховішча прыроднага газу ў Рэдэне (федэральная зямля Ніжняя Саксонія). Паводле закона, да 1 кастрычніка ўзровень запаўнення павінен скласці 80 адсоткаў, а да 1 лістапада — ужо 90 адсоткаў, каб пазбегнуць магчымых наступстваў адключэння Расіяй паставак газу.

Запаўняць гэтае сховішча таксама будзе ўрад — за кошт федэральнага бюджэту. Закупка неабходных 3,1 млрд кубаметраў газу абыдзецца ў 2,5 млрд еўра. Ва ўрада з-за тэхнічных абмежаванняў няма магчымасці чакаць зніжэння цэн: каб паспець запоўніць сховішчы да ўсталяванай законам даты, гэта варта пачынаць рабіць ужо цяпер, піша Deutsche Welle.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930