Знайсці
05.06.2022 / 15:13РусŁacБел

Украінская чыгунка: На тэрыторыі вагонарамонтнага завода ваеннай тэхнікі не было

На тэрыторыі Дарніцкага вагонарамонтнага завода ў Кіеве, які сёння абстралялі чатырма ракетамі, ніякай ваеннай тэхнікі няма. Пра гэта заявіў кіраўнік Украінскай чыгункі Аляксандр Камышын.

«Гэты завод рамантаваў паўвагоны і збожжавозы, якія выкарыстоўваюцца для вывазу экспартнай прадукцыі. Я афіцыйна запрашаю і ўкраінскіх, і замежных журналістаў наведаць сёння ДВРЗ. Мы пацвердзім, што Расія чарговы раз схлусіла. І што іх сапраўдная мэта — эканоміка і мірнае насельніцтва. Яны хочуць перакрыць нам магчымасць экспартаваць украінскую прадукцыю на захад», — сказаў ён.

Сёння раніцай быў нанесены ракетны ўдар па Кіеве. Мінабароны Расіі патлумачыла гэта тым, што цэллю ўдару была ўкраінская бранятэхніка, размешчаная «ў карпусах вагонарамонтнага прадпрыемства» на ўскраіне Кіева.

«ВКС Расіі высокадакладнымі ракетамі паветранага базавання вялікай далёкасці на ўскраіне Кіева знішчыла пастаўленыя ўсходнееўрапейскімі краінамі танкі Т-72 і іншую бранятэхніку», — заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі Ігар Канашэнкаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера