Знайсці
05.06.2022 / 15:51РусŁacБел

Магутны выбух у Бангладэш на складзе з адзеннем для краін Захаду. Больш за 40 чалавек загінулі, сотні параненых

Прынамсі 40 чалавек загінулі і сотні людзей параненыя ў выніку моцнага пажару і магутнага выбуху на складзе кантэйнераў Сітакунда паблізу горада Чытатонг у Бангладэш.

Getty Images

Выбух адбыўся ўжо пасля таго, як сотні пажарных прыступілі да тушэння. Прычыны пажару пакуль невядомыя, аднак улады мяркуюць, што ў некалькіх кантэйнерах маглі захоўвацца гаручыя хімікаты, паведамляе «Бі-бі-сі».

Мясцовыя бальніцы перапоўненыя параненымі, улады заклікаюць добраахвотнікаў здаваць кроў. Частка пацярпелых дастаўленая ў вайсковыя шпіталі.

Многія параненыя знаходзяцца ў крытычным стане, і медыкі асцерагаюцца, што колькасць ахвяр можа ўзрасці.

У нядзелю добраахвотнікі працягвалі выносіць з руін склада целы загінулых. У выніку выбуху атрымалі раненні прынамсі пяцёра пажарных. Сярод многіх зніклых без вестак ёсць некалькі журналістаў, якія прыбылі на пажар.

Выбух быў такім магутным, што яго было чуваць за некалькі кіламетраў, а ў навакольных будынках выбіла шыбы. Як распавёў журналістам адзін з уладальнікаў мясцовых крам, асколак са склада праляцеў больш за паўкіламетра і ўпаў у яго сажалку. Па яго словах, пасля выбуху адбыўся сапраўдны агнявы дождж.

На месцы пажару засталіся абгарэлыя кантэйнеры і дах склада.

У нядзелю пажарныя ўсё яшчэ змагаліся з агнём, а на складзе працягваліся невялікія выбухі, якія ўскладнялі іх працу. «Мы да гэтага часу не можам узяць пажар пад кантроль з-за гаручых хімікатаў», — заявіў кіраўнік пажарнай службы Бангладэш Маін Удзін.

На момант пажару на складзе Сітакунда захоўвалася каля 4 тыс. кантэйнераў. Гэты склад служыць перавалачным пунктам для тавараў, якія праходзяць праз порт другога па велічыні горада Бангладэш — Чытагонга.

Па словах мясцовых уладаў, у кантэйнерах было пераважна адзенне на мільёны даляраў, прызначанае на экспарт у заходнія краіны. У апошнія гады Бангладэш стала другім па велічыні сусветным экспарцёрам адзення.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера