Знайсці
05.06.2022 / 17:17РусŁacБел

«Сэрца схапіла раптоўна». Памёр бацька Аляксандра Тарайкоўскага

Стала вядома, што пайшоў з жыцця бацька Аляксандра Тарайкоўскага Валерый. Гэта здарылася яшчэ 26 мая, пахавалі мужчыну 28-га, але сям’я не афішавала гэты факт.

Фота: «Салідарнасць»

Валерыю ў бягучым годзе павінна было споўніцца 60 гадоў.

«Усё здарылася нечакана, у яго не назіралася праблем са здароўем, ні на што не скардзіўся, а тут вось сэрца схапіла раптоўна. І ў той момант ён быў адзін. Чаму так? Мы думаем, паўплывалі перажыванні за Сашу», — пракаментавалі «Нашай Ніве» сваякі.

Валерыя пахавалі побач з сынам на Заходніх могілках у Мінску.

Аляксандр Тарайкоўскі — першая ахвяра з ліку пратэстоўцаў. Ён загінуў у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года каля станцыі метро «Пушкінская».

МУС у тую ноч апублікавала афіцыйную заяву: «Падчас масавых беспарадкаў у Мінску на вул. Прытыцкага, натоўп будаваў барыкады для блакавання руху. У ходзе супрацьстаяння са спецназам, які прыбыў для дэблакавання плошчы, адзін з пратэстоўцаў спрабаваў кінуць неўстаноўленую выбуховую прыладу ў бок праваахоўнікаў. Яна выбухнула ў руцэ, мужчына атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём».

Аднак пазней з’явілася некалькі відэазапісаў, на якіх бачна, як Аляксандр з пустымі рукамі ідзе ў бок сілавікоў. Ён нічога не кідае, у яго руках нічога не выбухае — у Тарайкоўскага з блізкай адлегласці страляе адзін з сілавікоў. Пасля стрэлу акрываўлены мужчына падае.

Развітанне з Аляксандрам Тарайкоўскім, 15 жніўня 2020 г.

Ніякай крымінальнай справы па факце забойства заведзена не было — у гэтым сям'і адмовілі. Як і ў тым, каб азнаёміцца з матэрыяламі праведзенай праверкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера