Знайсці
05.06.2022 / 20:14РусŁacБел

У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі адразу 49 пазіцый. Сярод іх нават персанальныя старонкі актывістаў

Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які вядзе МУС, папоўніўся 49 пазіцыямі — паводле двух рашэнняў суда Партызанскага раёна Мінска ад 1 чэрвеня, піша «Радыё Свабода».

У прыватнасці, у яго ўключылі дзевяць лакальных тэлеграм-чатаў, тры Youtube-каналы, звязаныя з праектам Nexta, іх старонкі і матэрыялы ў Telegram, Facebook, Укантакце, Instagram.

Таксама «экстрэмісцкімі» прызнаныя сайты ініцыятыў By_help, Media Solidarity Belarus, BYSOL, voicesfrombelarus.com, іх матэрыялы ў сацсетках (Telegram, Facebook, Укантакце, Instagram).

У пералік уключылі сайт «платформы фінансавання перамен» digitalsolidarity.io, старонкі ініцыятывы ў Instagram і Facebook, мабільную праграму ў крамах App Store і Google Play.

Акрамя таго, спіс дапоўнены асабістымі старонкамі ў сацыяльных сетках актывістаў Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка, Яраслава Ліхачэўскага і Аляксея Кузьмянкова (Alexis Kendoo). У гэтых выпадках гаворка ідзе пра Facebook.

«Экстрэмісцкімі» таксама прызнаныя Telegram— і Youtube-каналы Стрыжака (сузаснавальнік By_help, BYSOL і іншых роднасных ініцыятыў).

Суд прысвоіў аналагічны статус персанальным старонкам у Instagram актывістак Марыі Забары і Аляксандры Зверавай.

Усе людзі, чые асабістыя старонкі патрапілі ў спіс, знаходзяцца за мяжой.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера