Знайсці
05.06.2022 / 20:51

Патрыярх Кірыл у звароце да беларускага народа гаварыў пра «прасторы Русі» і «ўскраінныя землі»

Падчас сённяшняга візіту ў Полацк кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы правёў літургію, падчас якой звярнуўся да беларускага народа.

«Гэта не толькі свята гэтай зямлі, адной з самых першых, што прынялі хрысціянства на прасторах Русі, але гэта свята ўсяя Русі. Менавіта таму я сёння з вамі. Таму што сапраўды прыняцце хрысціянства тут, у гэтым месцы, паслужыла вельмі моцным штуршком да распаўсюджвання веры Хрыстовай ва ўсіх ускраінных землях.

І сёння праваслаўная царква з'яўляецца духоўным апірышчам і Расіі, і Беларусі, і Украіны — усіх нашых братэрскіх славянскіх краін», — сказаў патрыярх на ўрачыстай малітве ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры, перадае АНТ.

Візіт кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусь прымеркаваны да 1030-годдзя прыняцця хрысціянства на беларускіх землях.

Учора падчас наведвання мінскага храма Мефодзія і Кірыла патрыярх заявіў:

«Крануты, што на беларускай зямлі, у цэнтры горада Мінска, створаны гэты храм і падворак, дзе можа спыняцца патрыярх. Не думаю, што я буду часта стамляць вас сваімі візітамі, але сам факт існавання гэтага падворка мае вялікае духоўнае і сімвалічнае значэнне. Таму што праз гэты храм, праз гэтае месца бачным чынам дэманструецца наша адзінства, адзінства Святой Русі.

Тое самае адзінства, дзякуючы якому сфармавалася псіхалогія рускага чалавека. Калі я кажу «рускі», то маю на ўвазе і беларусаў, украінцаў, усіх тых, хто выйшаў з Кіеўскай купелі хрышчэння.

Больш за тое, праз гэтае адзінства фармавалася сістэма каштоўнасцяў, якая спрыяла таму, што народ наш, гістарычна адзіны народ, апынуўся здольным пераадольваць велізарныя гістарычныя выпрабаванні», — перадае яго словы сайт БПЦ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31