Знайсці
06.06.2022 / 11:37

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: Не можа быць планеты без нашай цывілізацыі

У Мінску прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка РПЦ Кірыла, які прыехаў на святкаванне 1030-годдзя хрысціянства на беларускіх землях.

Фота: БелТА

«Няпросты час. І добра, што вы прыехалі на сваю зямлю. Не чужую для вас. Для нашага народа гэта добры знак. Знак такога яднання, згуртаванасці перад гэтымі злымі сіламі, як наш уладыка кажа. Паверце, праўда на нашым баку. Яна заўсёды мацнейшая. І мы вытрымаем любы ціск на нас, якім бы ён ні быў. Хай у форме бунту або гібрыдных нейкіх войнаў, ці нават гарачых. Мы вытрымаем», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Лукашэнка мяркуе: «Не можа быць планеты без нашай цывілізацыі. Таму, я думаю, Ён (Гасподзь) там глядзіць на нас, напэўна. Дзесьці там паўшчувае, але і падтрымлівае, дапамагае».

Лукашэнка падзякаваў патрыярху за добры знак — прыезд у Беларусь. «Ведайце, што вы заўсёды тут не як дома, а дома, на сваёй зямлі», — сказаў ён.

У сваю чаргу кіраўнік РПЦ таксама зазначыў, што адчувае сябе ў Беларусі, як сярод сваіх людзей.

«Звычайна, калі ідзеш да нейкага кіраўніка дзяржавы, розныя думкі ў галаве, як і што… А вось тут — з лёгкім сэрцам. Бо ведаеш, што ідзеш да чалавека блізкага, які прыняў на сябе велізарную адказнасць за бяспеку, за захаванне свайго народа, за захаванне самабытнасці свайго народа», — сказаў ён.

«Ва ўмовах глабалізацыі, накіраванай на тое, каб усякая самабытнасць знікала і ўсё падвёрствалася на планеце Зямля пад адны і тыя ж стандарты, барацьба за самабытнасць з'яўляецца барацьбой за выжыванне нацыі, — падкрэсліў ён. — Можа быць, не ў фізічным сэнсе, а ў духоўным і культурным сэнсе гэта выжыванне».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31