Знайсці
06.06.2022 / 21:37РусŁacБел

Аказваецца, мы ўсё жыццё няправільна мылі бялізну. Вось, як гэта рабіць найбольш эфектыўна

Зусім не заўсёды адзенне пасля пральнай машыны выглядае і пахне так, як абяцае рэклама пральнага парашку. Але ёсць спосаб, як на сапраўды дабіцца і ідэальнай чысціні адзення, і добрага паху ад яго на доўгі час.

Фота: pixabay.com

Аўстралійка Караліна Маколі апублікавала ў Тыктоку відэа таго, як яна мые адзенне, і ролік атрымаў нечаканую папулярнасць. Яго паглядзела каля 40 тысяч чалавек, пад відэа з’явілася больш за 1300 лайкаў.

Блогерка падзялілася некалькімі сакрэтамі, якія робяць мыццё адзення нашмат больш эфектыўным.

Перш за ўсё, Караліна выкарыстоўвае спецыяльныя шарыкі для пральнай машыны, якія кладуць разам з брудным адзеннем. Пасля мыцця разам з такімі шарыкамі рэчы менш мнуцца і лепей захоўваюць форму.

@carolina.mccauley Best tips for perfect laundry - Part 2 #laundrytips#laundryhacks#homehacks#homehackswithcarolina#cleaningtips♬ ZOOM - Jessi

У дадатак аўстралійка наносіць на гэтыя шарыкі некалькі кропляў эфірнага алею. Гэта надае адзенню цудоўны пах, які трымаецца даўжэй, чым пасля выкарыстання звычайнага кандыцыянеру для бялізны. Калі ў вас няма шарыкаў для пральнай машыны, вы можаце ўзяць звычайныя тэнісныя мячыкі і нанесці алей на іх.

Перад тым, як класці ў машыну дужа бруднае адзенне, Караліна замочвае яго ў вадзе з плямавыводнікам і прыкладвае да плямы папяровы ручнік.

Пасля таго, як мыццё скончанае, і чыстае адзенне дасталі з машыны, жанчына пакідае яе адчыненай і выцягвае кантэйнер для мыйных сродкаў. Такім чынам яна перадухіляе з’яўленне цвілі і непрыемных пахаў.

І яшчэ адна парада: чыстае адзенне лепей адразу акуратна складваць, каб не прыйшлося разгладжваць складкі. І нават калі яны з’явяцца, ад такіх складак будзе пазбавіцца лягчэй, чым калі вы пакладзяце ў шафу дрэнна складзенае адзенне.

Што танней — прымаць ванну ці душ? І яшчэ пяць карысных фактаў пра эканомію на камуналцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
45
Панылы сорам
7
Ха-ха
15
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930