Знайсці
06.06.2022 / 12:52РусŁacБел

Амерыканскі эксперт: Паездкі Зяленскага на фронт натхняюць войска і паказваюць, як ён адрозніваецца ад Пуціна

Эксперт Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў у Вашынгтоне Мік Раян прааналізаваў, навошта Зяленскі паехаў на перадавую.

Уладзімір Зяленскі падчас наведвання Запарожжа. Фота з яго тэлеграм-канала

Па-першае, такім чынам Зяленскі можа асабіста даведацца пра маральны дух вайскоўцаў на фронце і тое, як уладкаванае іх жыццё, — гэтага не заменяць ніякія справаздачы і даклады. Ён можа задаваць ім пытанні наўпрост, а не праз сваіх падначаленых, зазначае эксперт.

Найважнейшая функцыя лідара — дапамагаць людзям адчуваць, што іх дзеянні асэнсаваныя, што ў іх ахвяр і пакут ёсць мэта, лічыць Раян. І менавіта гэта робіць Зяленскі, калі з'яўляецца на перадавой і размаўляе з вайскоўцамі — у тым ліку самых ніжэйшых чыноў. Ён натхняе іх.

Прыязджаючы на ​​перадавую, Зяленскі паказвае, наколькі ён верыць у сваё войска, дадае Раян. Паводле яго словаў, у гэты момант жыццё прэзідэнта ў іх руках, і такі давер паляпшае стасункі паміж арміяй і палітычным кіраўніцтвам краіны.

Акрамя таго, так прэзідэнт Украіны падкрэслівае, наколькі яны з Пуціным розныя. «Я амаль упэўнены, што Пуцін у найбліжэйшай будучыні не прыме запрашэння наведаць расійскія войскі ва Украіне — дрэнна накормленыя і пад дрэнным кіраўніцтвам, хоць і добра ўзброеныя», — лічыць эксперт.

Дэманстрацыя, што Зяленскі не «бункерны прэзідэнт», прыцягвае і ўвагу сусветнай супольнасці, упэўнены Раян. Так прэзідэнт Украіны паказвае свету, што ён сапраўдны лідар нацыі, які варты таго, каб яго падтрымліваць, у тым ліку доўгатэрмінова.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930