Знайсці
06.06.2022 / 13:29РусŁacБел

Лукашэнка і Пуцін могуць абмеркаваць лёс Сафіі Сапегі

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ў выпадку неабходнасці абмяркуюць тэму перадачы на радзіму грамадзянкі Расіі Сафіі Сапегі, асуджанай да пазбаўлення волі ў суседняй дзяржаве, заявіў сёння прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

«Калі кіраўнікі дзяржаў палічаць неабходным, яны закрануць гэтую тэму. Іх кантакты працягваюцца на рэгулярнай аснове», сказаў Пяскоў.

Сафія Сапега была затрыманая разам з Раманам Пратасевічам 23 мая мінулага года ў выніку пасадкі ў Мінску рэйса Афіны — Вільня. У снежні ёй было выстаўленае абвінавачванне па шасці артыкулах, суд пачаўся ў канцы сакавіка і 6 мая дзяўчына была асуджаная да шасці гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай па ч. 3 арт. 130 і ч. 1 арт. 179 (незаконныя збор або распаўсюджванне звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую або сямейную таямніцу іншай асобы, без яе згоды, якія прывялі да прычынення шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых).

Аляксандр Лукашэнка 3 чэрвеня заявіў, што лічыць магчымай перадачу Сапегі ў Расію. «Шкада дзяўчынку. Трэба гэтае пытанне вырашаць», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Сафія Сапега: Пратасевіча для мяне больш не існуе

«Шкада дзяўчынку». Лукашэнка лічыць магчымым перадаць Сафію Сапегу ў Расію

Сапега далі максімальны тэрмін з улікам супрацоўніцтва са следствам?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера