Знайсці
06.06.2022 / 13:57

У Маскве дапусцілі, што міратворцы АДКБ «спатрэбяцца» ва Украіне 

Нельга выключаць, што міратворчыя сілы Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), куды ўваходзіць і Беларусь, могуць быць запатрабаваныя ва Украіне, заявіў журналістам кіраўнік камітэта Дзярждумы РФ па абароне Андрэй Картаполаў.

Пасяджэнне Рады Парламенцкай асамблеі АДКБ пройдзе ў Ерэване ў панядзелак. Правядзе яго спікер Дзярждумы, старшыня па АДКБ Вячаслаў Валодзін. 

«Нельга выключаць, што запатрабаваныя будуць міратворцы з краін АДКБ і на вызваленых тэрыторыях Украіны, «Данецкай» і «Луганскай народных рэспублік», — заявіў Картаполаў журналістам.

Як дадаў дэпутат, «мы наўрад ці пагодзімся з тым, што нейкія краіны НАТА пад выглядам міратворцаў паспрабуюць туды залезці». Палітык падкрэсліў, што міратворчая місія АДКБ запатрабаваная. Ён прывёў прыклад выканання задач міратворчай місіяй РФ у Нагорным Карабаху, а таксама нагадаў аб прыцягненні міратворцаў падчас студзеньскіх падзей у Казахстане.

«ДНР» і «ЛНР» — гэта квазідзяржавы, створаныя на занятых расійскімі войскамі землях Украіны як пераходны этап да анексіі гэтых тэрыторый.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31