Знайсці
06.06.2022 / 21:05

«Макар дзейнічае як правакатар». Байполавец Азараў прааналізаваў скандальныя аўдыязапісы

Аляксандр Азараў — экс-начальнік аддзела ГУБАЗіК, які ў 2020-м сышоў з сістэмы МУС і далучыўся да ініцыятывы сілавікоў супраць дыктатуры BYPOL — у эфіры «Еўрарадыё» пракаментаваў рэзанансныя запісы размоў, дзе абмяркоўваецца шантаж грамадскага актывіста Андрэя Стрыжака і нават ёсць намёкі на яго забойства. Паводле сцверджання былога сілавіка Ігара Макара, гэта яго гутарка з былым сілавіком Паўлам Кулажанкам, які цяпер ваюе добраахвотнікам ва Украіне. Яна адбылася паўтара года таму, 28 снежня 2020-га, але Макар перадаў запісы «Нашай Ніве» толькі цяпер. Кулажанка сапраўднасць запісаў не пацвярджаў і не зняпраўджваў, але негатыўна ацаніў Макара.

Аляксандр Азараў распавёў, што BYPOL не праводзіў аналіз размовы, таму што «да іх з такой просьбай ніхто не звяртаўся». У змесце таго, што кажа Кулажанка, павінны разбірацца адпаведныя органы, мяркуе Азараў.

Але па гутарцы адназначна зразумела, кажа прадстаўнік BYPOL, што Макар задае навадныя пытанні, гэта значыць, дзейнічае як агент, якому даручана выканаць заданне, і ён правакуе чалавека на пэўны адказ. Задае такія пытанні, якія людзі звычайна не задаюць пры гутарцы, адмыслова ўжывае нейкія словы, робіць намёкі на забойства, прычым неаднаразова, падкрэслівае Азараў. «Калі б я адпраўляў Макара як агента з мэтай выведаць інфармацыю, то такое прасочваецца адназначна», — кажа Азараў.

Паводле яго, запіс адназначна быў зроблены спецыяльна. Гэта не адна са шматлікіх запісаных размоў, калі Макар усіх спрэс запісвае, тут бачна, што ён выводзіць суразмоўцу на пэўныя адказы і спецыяльна фіксуе гэта на аўдыя.

А навошта яму гэта?

Вядучы звярнуў увагу, што вядомыя запісы Шарамета былі злітыя праз восем гадоў пасля падзей, і як сцвярджае сам Макар, восем гадоў у яго гэтыя запісы ляжалі. Апошні запіс ляжаў паўтара года. Хаця скандальны запіс, асабліва той, які сведчыць пра небяспеку для канкрэтнага чалавека, здавалася б, трэба публікаваць адразу. Азараў мяркуе, што так Макар вядзе збор кампрамату на людзей вакол сябе, а выкарыстоўвацца гэты кампрамат будзе, калі Макару гэта будзе трэба.

Ён запісаў і захоўваў да патрэбнага моманту. Цяпер Макар ужо не медыйная персона, ён мала каму цікавы, і такім чынам новым злівам ён, магчыма, вырашыў падняць свой рэйтынг, мяркуе Азараў.

Ці можа BYPOL стаць службай бяспекі для беларусаў замежжа?

Журналіст спытаў Азарава, чаму б прадстаўнікам BYPOL самім не займацца такімі справамі і бяспекай беларусаў замежжа?

Азараў кажа, што з прыватнымі просьбамі праверыць чалавека ў BYPOL звяртаюцца, дасылаюць фота падазроных людзей. І ў прыватным парадку «BYPOL дапамагае тым, хто да іх звяртаецца», — кажа падпалкоўнік Азараў.

«Але гэта не асноўная наша задача, — кажа былы міліцыянт. — Асноўная наша задача — падрыхтоўка плана «Перамога», які павінен прывесці да аднаўлення законнасці і парадку ў Беларусі. А астатнія кірункі — на другім, трэцім плане».

Азараў звяртае ўвагу на тое, што ў BYPOL няма паўнамоцтваў праводзіць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы — тое ж сачэнне, апытанне людзей — на тэрыторыі замежнай дзяржавы.

Калі ж будзе створаны беларускі Кабінет міністраў у выгнанні, які будзе прызнаны сусветнай супольнасцю, і калі гэты кабінет стане ствараць структуры па розных напрамках дзейнасці, то такія структуры могуць стаць легітымнымі. Але гэта вырашаецца на міжнародным узроўні, падкрэслівае Азараў.

І ў такім выпадку BYPOL можа стаць касцяком сілавых структур кабінета міністраў у выгнанні. У выпадку перамогі беларускай апазіцыі такія структуры маглі б замясціць дзяржаўныя органы ў кароткі час.

Чытайце таксама:

Ігар Макар: Павел Кулажанка прапаноўваў шантажаваць ці атруціць Андрэя Стрыжака АЎДЫЯ

Стрыжак пра пагрозы шантажом: Хочаце грошай? Можаце скрасці маю картку, там 150 еўра

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30