Bloomberg: Расія і Турцыя папярэдне дамовіліся аб разблакаванні Чорнага мора, але Украіна не згодная з умовамі
З-за вайны ўкраінскае харчаванне, галоўным чынам збожжа, не трапляе на сусветныя рынкі, што пагражае голадам некалькім рэгіёнам, якія ад яго залежаць.
Адэскі порт
Як піша Bloomberg, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган прапанаваў дапамагчы з размінаваннем марскога ўзбярэжжа каля Адэсы і з суправаджэннем украінскіх суднаў са збожжам. Аднак Украіна баіцца, што без абароны Адэса можа аказацца ўразлівай для нападу з боку Расіі, сказана ў публікацыі.
Чакаецца, што міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў абмяркуе план разблакавання ўкраінскіх партоў падчас перамоваў у Анкары ў сераду.
Агенцтва таксама сцвярджае, што Расія патрабуе даць ёй магчымасць інспектаваць гандлёвыя судны на прадмет наяўнасці на іх зброі — і з гэтай умовай не згаджаецца Украіна.
12
0
1
0
0
3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
На Вольгу Бондараву падалі ў суд
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера