Знайсці
06.06.2022 / 17:07

Памёр сузаснавальнік рок-гурта Bon Jovi Алек Джон Сач

У афіцыйным Твітары рок-гурта Bon Jovi з'явілася паведамленне пра смерць бас-гітарыста і сузаснавальніка гэтага гурта Алека Джона Сача. Яму было 70 гадоў. Прычына смерці музыкі пакуль не называецца.

Фота: CNN

«Алек быў неадʼемнай часткай пры стварэнні гурта. Шчыра кажучы, мы знайшлі дарогу адзін да аднаго праз яго — ён быў сябрам дзяцінства Ціка і запрасіў Рычы на выступ. Алек заўсёды быў дзікім і поўным жыцця. Сёння гэтыя асаблівыя ўспаміны выклікаюць у нас усмешку і слёзы», — пішуць калегі нябожчыка.

Сач нарадзіўся ў штаце Нью-Ёрк 14 лістапада 1951 года. Разам з іншымі музыкамі ён заснаваў Bon Jovi ў штаце Нью-Джэрсі ў 1983 годзе. У 1994 годзе, праз 11 гадоў, ён пакінуў гурт, але ў 2018-м зноў выступіў з ім на мерапрыемстве з нагоды ўключэння ў Залу славы рок-н-ролу ў амерыканскім Кліўлендзе ў штаце Агаё.

Апроч ігры на бас-гітары, Сач спяваў вакальныя партыі, а падчас канцэртаў выконваў песню «Blood on Blood».

Трэці альбом гурта Slippery When We стаў сусветным хітом і разышоўся накладам у 12 млн асобнікаў.

Група Bon Jovi атрымала назву ў гонар свайго лідара і вакаліста Джона Бон Джові. Калектыў выпусціў 15 студыйных альбомаў, апошні з іх убачыў свет у 2020 годзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31