Знайсці
06.06.2022 / 18:19

Астраномы знайшлі падобную да Зямлі планету каля суседняй да Сонца зоркі

Міжнародная група астраномаў адкрыла новую планету зямнога тыпу, якая круціцца вакол суседняй зоркі. Знойдзеная экзапланета атрымала абазначэнне Ross 508 b і адносіцца да класа планет «Надзямля», паведамляе Phys.org.

Фота ілюстрацыйнае

«Надземлямі» навукоўцы называюць большыя за Зямлю планеты, якія не перавышаюць масу Няптуна — восьмай планеты Сонечнай сістэмы.

Астраномы з дапамогай японскага тэлескопа «Субару» высветлілі, што гэтая планета як мінімум у чатыры разы большая за Зямлю. Яна круціцца вакол карлікавай зоркі класа М, якая малая і адносна халодная ў параўнанні з Сонцам.

Планета Ross 508 b размяшчаецца ў сістэме, якую можна назваць нашым адносным суседам — за 36,6 светлавых гадоў ад Зямлі. Таксама планета зацікавіла навукоўцаў з-за таго, што яна круціцца ў так званай «зоне Златаўласкі» — прасторы паблізу зоркі, дзе тэмпература спрыяльная для існавання вадкай вады, а такім чынам, патэнцыйна і для жыцця.

Назіраючы за нябесным целам, навукоўцы высветлілі, што планета робіць абарот вакол сваёй зоркі прыблізна за 10,75 дня.

Нягледзячы на тое, што планета наўрад ці будзе прыдатнай для жыцця, якое мы бачым на нашай планеце, яе адкрыццё дапаможа навукоўцам шукаць планеты, падобныя на Зямлю, паблізу зорак, якія ззяюць слабей за сонца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31