Знайсці
06.06.2022 / 19:14РусŁacБел

Зяленскі: Украіна не гатовая разглядаць варыянт экспарту збожжа праз Беларусь

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў размове з журналістамі заявіў, што Украіна не гатовая разглядаць пытанне экспарту ўласнага збожжа праз Беларусь.

«Што тычыцца Беларусі: гэтая інфармацыя адкрытая. Нам прапаноўвалі ехаць праз Беларусь чыгункай. Мы нават не разумеем, які аб'ём.

Але мы разумеем, для чаго нам гэта прапаноўвалі. Мы пакуль не гатовыя ісці па гэтым фармаце і дапамагаць нашым «дружалюбным» суседзям», — сказаў Зяленскі.

Паводле яго, прапанова ўладаў РБ па транзіце збожжа з Украіны ў парты краін Балтыі выглядае даволі прывабна, але ў Офісе прэзідэнта Украіны выдатна разумеюць сітуацыю. Вагоны з украінскім збожжам пасля трапляння на тэрыторыю Беларусі будуць, на думку Зяленскага, «экспрапрыяваныя».

А найлепшымі гарантыямі разблакоўкі ўкраінскіх партоў для вывазу збожжа ўкраінскі прэзідэнт назваў супрацькарабельныя сістэмы, якія пастаўляюцца ў краіну з-за мяжы.

«Мы працуем над гэтым і атрымаем супрацькарабельныя сістэмы. Гэта не пагрозы. Гэта будуць самыя найлепшыя гарантыі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930