Знайсці
06.06.2022 / 22:46РусŁacБел

Ва Украіне асаблівы статус можа афіцыйна набыць англійская мова

Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль паведаміў у Telegram, што англійская мова можа атрымаць ва Украіне афіцыйны статус мовы дзелавых зносін, піша «Украінская праўда».

Дзяніс Шмыгаль. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Па словах Шмыгаля, гэтую магчымасць абмеркавалі на ўрадавай нарадзе.

«Цяпер Кабінет міністраў прапрацоўвае адпаведную заканадаўчую ініцыятыву.

Англійскую сёння выкарыстоўваюць у дзелавых зносінах ва ўсім цывілізаваным свеце, таму наданне ёй такога статусу ў Украіне будзе спрыяць развіццю бізнэсу, прыцягненню інвестыцый і паскарэнню еўраінтэграцыі Украіны.

Профільным міністэрствам дадзена заданне прапрацаваць прапановы і аформіць адпаведныя дакументы», — паведаміў украінскі прэм'ер.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930