Знайсці
07.06.2022 / 07:26РусŁacБел

Памёр паэт і выкладчык Мікалай Аляхновіч

Пасля працяглай хваробы ў Брэсце памёр паэт і выкладчык Мікалай Аляхновіч. Да 2021 года ён узначальваў Брэсцкую абласную філію Саюза беларускіх пісьменнікаў, паведамляе СБП.

Мікалай Аляхновіч нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Лінгвіст, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам філалагічнага факультэта. З ліпеня 2013 года — дацэнт на кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі БрДУ імя Пушкіна.

У 1993—1995 гадах працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі факультэта гуманітарных навук Будапешцкага ўніверсітэта імя Лоранда Этвеша (Венгрыя). 

Аўтар паэтычных зборнікаў «Жыццёвае веры прадзіва» (2006), «Святло дарогі» (2010), кнігі перакладаў «Такая тонкая размовы ніць» (2013) і іншых.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
21
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930