Знайсці
07.06.2022 / 08:07РусŁacБел

Еўракамісія аддасць 26 мільёнаў еўра Украіне і Малдове. Першапачаткова грошы адрасаваліся Расіі і Беларусі

У заяве ЕК Украіна і Малдова названыя надзейнымі партнёрамі ЕС і пацвярджаецца нацэленасць на доўгатэрміновае супрацоўніцтва.

Еўракамісія прапануе пераразмеркаваць сродкі ў рамках праграмы Interreg next 26,2 млн еўра, якія першапачаткова вылучаліся на праекты з Беларуссю і Расіяй, будуць перададзеныя на аналагічныя праграмы з Украінай і Малдовай.

Еўракамісія прыпыніла Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю. У выніку рашэння фінансаванне шэрагу праграм з Малдовай і Украінай вырасце на 68% у гэтым годзе.

«Гэта фінансаванне можа падтрымліваць развіццё службаў аховы здароўя, умацоўваць інстытуцыянальны патэнцыял органаў дзяржаўнай улады Украіны і Малдовы, развіваць адукацыйныя і даследчыя праекты або фінансаваць схемы сацыяльнай інтэграцыі і праграмы прафесійнага навучання для бежанцаў» — — паведамілі ў Еўракамісіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031